галоўная
усе творы
спасылкі
кантакт
гасьцёўня

Гурт "Рокаш"

 

Балада.

Я вярнуся туды, дзе мой родны народ
Незалежна, вольна жыве.
Я вярнуся туды, дзе пра шчасьлівы лёс
Праз стагодзьдзі дуда нам пяе.

CHORUS:
У лучніка ворага парвалась цяціва,
А ў вершніка конь захварэў.
Брат, ліцьвін, паўстань, гэта наша зямля,
Гэта нашых лясоў вольны сьпеў.

Бачыў я надвячоркам шчасьлівых людзей,
Што зьбіралі ў палёх ураджай.
Пасьля працы пра волю і шчасьце для ўсіх
Стары лірнік для люду пяяў.

CHORUS.

Бачыў я, як насустрач варожым вятрам
Падняліся з магіл ваяры.
Да апошняга ўздыху сьціскалі ў рукох
Шастапёры, мячы, тапары

CHORUS.

Не лунаць над краінай варожым сьцягам,
Нам падботам чужынскім ня быць.
З намі моц, з намі праўда далёкіх часоў,
Князь Альгерд поруч з намі стаіць.

CHORUS.

Зрэшты годзе, браты, за вольны наш край
У сечу пойдзем з усьмешкай у вачох.
З намі моц, з намі праўда, над намі праз час,
Зьзяе нашай зямлі вольны сьцяг.

CHORUS.

 

Наша піва.

Стагодзьдзі назад продкі жылі,
Было тады сонца і хмары.
Жылі сярод іх лекары, ваяры,
А зь імі жылі півавары.
Хмель, солад, вада ў гліняных жбанох
Стваралі вялікае дзіва.
І людзі ў пабах, тавэрнах, карчмох
Пілі ўжо тады наша піва,
Хээээй, пілі ўжо тады наша піва.

Прыходзіў чужынец, а зь ім і вайна,
Ушчэнт руйнаваліся хаты,
Ды мы пілі сілу ў гліняных жбанох,
Давалі чужынцу адплату.
Жыцьцё закіпала ў родных дамох,
Ізноў засяваліся нівы.
І людзі ў нашых у браварох
Варылі ізноў наша піва,
Хээээй, варылі ізноў наша піва.

Усё адбывалася ў даўніх часох.
Стагодзьдзі прайшлі непрыкметна,
Ды як нашы продкі ў гліняных жбанох,
Мы знойдзем усю праўду сусьвету.
Няхай гэта сонца асьвеціць наш шлях,
І жыцьце хай будзе шчасьлівым,
Ды як нашы продкі ў далёкіх вякох
Мы вып’ем нашага піва,
Хээээй, мы вып’ем нашага піва.

 

У карчме.

Ці ты шляхціч, ці ты рыцар,
Селянін, ці то сам князь,
Калі скачаш позна ўночы
І калі спыніцца хочаш,
Завітай тады да нас. (2 разы апошні радок)

Калі панцыр плечы сьціснуў
Ці душа калі гарыць,
То цябе і тваю смагу
Мы сустрэнем тут з павагай,
Будзе што табе наліць. (2 разы)

Можаш біцца ці маліцца,
Толькі пэўна ўсё ж дарма.
Калі хочаш стаць шчасьлівым,
Выпі лепей куфаль піва:
Не царква тут, а карчма. (2 разы)

За цудоўных дам ня варта
На двубоі паміраць.
Галава нашто на шыі?
Лепей будзем мы жывыя
За іх шчасьце выпіваць. (2 разы)

Усю нянавісьць мы пакінем
Па-за сьценамі карчмы.
Не татары-сарацыны,
Хлопцы, мы ж усе ліцьвіны.
Будзьма ж радавацца мы. (2 разы)

Хай жыве наша братэрства,
Хай жыве наш родны край,
Хай заўжды пануе згода,
Будзе шчасьце і свабода,
Не жыцьцё хай будзе – рай! (2 разы)

Формула 1 - Беларусь MotoGP Беларусь