![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Навігацыя: A B C D E F G H I J L M N O P Q R S T U V Дапаможнік: вымаўленьне лацінскіх галосных, зычных і іх спалучэньняў Тутака зьмешчана 547 лацінскіх афарызмаў, крылатых выразаў, фразэалягізмаў з перакладам у беларускую мову
Ab absurdo - ад процілеглага (метад доказу) Ab exterioribus ad interiora - ад знешняга да нутранага Ab hoc et ab hoc - так і сяк, бяз сэнсу, дарэчы і недарэчы Abiit, excessit, evasit, erupit - сышоў, схаваўся, выратаваўся, зьбег (Цыцэрон) Ab imo pectore - шчыра, ад душы Ab incunabulis - з калыскі, ад самога пачатку Ab initio - з узьнікненьня, ад пачатку Ab origine - ад самога пачатку, з азоў Ab ovo - ад пачатку (літаральна: з яйка) Ab ovo usque ad mala - ад пачатку да канца (Гарацый) (літ.: ад яйка да яблыкаў; у рымлянаў абед пачынаўся зь яек, а сканчваўся яблыкамі) Absque omni exceptione - без усякага сумненьня Ab urbe condita - ад заснаваньня Рыму Abusus in Baccho - злоўжываньне віном А contrario - даказваць ад процілеглага Acta diurna - падзеі дня, хроніка Actum atque tractatum - зроблена і абмяркована Ad absurdum - прыйсьці да бязглузнага вываду Ad cogitandum et agendum homo natus est - чалавек народжаны для думкі і дзеяньня Ad disputandum - для абмеркаваньня Ad exemplum - па шаблону; для прыклада Ad extra - да крайняй ступені Ad fontes - зьвяртацца да крыніцаў, да арыгіналаў Ad gloriam - ва хвалу Ad hoc - да гэтага, для дадзенага выпадку, для гэтай мэты Ad hominem - у дачыненьні да чалавека Ad honores - дзеля пашаны Ad infinitum - да бясконцасьці, без канца Ad instantiam - па хадатайніцтву Ad Kalendas Graecas - на невядомы тэрмін, ніколі (літ.: да грэчаскіх календаў, якіх у грэкаў не было) Ad libitum - па жаданьню, на выбар Ad litteram - літаральна Ad meliorem - да лепшага Ad memorandum - для памяці Ad notam - да ўвагі Ad notanda - варта заўважыць Ad notata - заўвага, нататка Ad patres - да прашчураў, памерці Ad referendum - для дакладу Ad rem - да справы Ad tertium - па-трэцяе Ad unguem - дакладна Ad usum - для карыстаньня, для ўжываньня Ad usum externum - для вонкавага ўжываньня Ad usum internum - для нутранага ўжываньня Ad usum proprium - для ўласнага карыстаньня Ad valorem - па вартасьці Ad vocem - дарэчы заўважыць Aequo animo - абыякава, цярпліва Alea jacta est - выбар зроблены, рашэньне прынята (Юлій Цэзар) Alias - па-іншаму, інакш, акрамя таго. Alibi - у іншым мейсцы Aliena vitia in oculis habemus, а tergo nostra sunt - чужыя заганы ў нас на вачох, нашыя - за плячыма А linea - з новага радку Alma mater - кормячая маці (аб навучальнай установе) Altera pars - іншы (процілеглы) бок Alter ego - мой двайнік, іншы я Amat victoria curam - перамога любіць сумленьне (клопат) Amicus certus in re incerta cernitur - сапраўдны сябар пазнаецца ў бядзе Amicus humani generis - сябар роду чалавечага Amicus Plato, sed magis amica veritas - Платон мне сябар, але праўда даражэй; праўда па-над усім (Арыстоцель) Amor tussisque non celantur - каханьне ды кашаль не схаваеш Anni currentis (а. c.) - гэтага (бягучага) года Anni futuri (а. f.) - наступнага года Antiquo more - па старадаўнім звычаі А pedibus usque ad caput - з ног да галавы Арertо libro - з чыстага аркуша, без падрыхтоўкі А posteriori - зыходзячы з досьведу, на падставе досьведу А prima facie - на першы погляд А priori - загадзя, да досьведу, незалежна ад досьведу Arbor vitae - дрэва жыцьця Argumentum ad ignorantiam - доказ, разлічаны на недасьведчанасьць субяседніка Ars longa, vita brevis est - прастора навукі бязмежная, а жыцьцё кароткае; мастацтва даўгавечнае, жыцьцё кароткае (Гіпакрат) Ars Phoebea - сонечнае мастацтва Arte - па-майстэрску Arte et humanitate, labore et scientia - мастацтвам і чалавекалюбствам, працай і ведамі А solis ortu usque ad occasum - ад усходу сонца да захаду Audaces fortuna juvat - сьмелым лёс дапамагае (Вяргілій) Audiatur et altera pars - варта паслухаць і процілеглы бок Auferte malum ex vobis - выкараніце зло з асяродзьдзя вашага Аuгеа mediocritas - залатая сярэдзіна Auscultare disce - вучыся (уважліва) слухаць Aut Сaesаr, aut nihil - усе, або нічога; або Цэзар, або нішто Aut vincere, aut mori - перамога або сьмерць; перамагчы або памерці Avis rаrа - рэдкая птушка
Beata stultica - блажэнная недарэчнасьць Beatitudo nоn est virtutis praemium, sed ipsa virtus - шчасьце не ў узнагарода за адвагу, а ў самой адвазе (Сьпіноза) Bellum frigidum - халодная вайна Benedicite! - у добрую гадзіну! Bis - двойчы Bis dat, qui cito dat - хто хутка дае, той двойчы дасьць (Публілій Сір) Вonа fide - даверліва, шчыра Вonа mente - з добрымі намерамі Brevi manu - бяз фармальнасьцей (літ.: кароткаю рукою) Brevis esse laboro, obscurus fiо - калі я спрабую быць кароткім, я раблюся незразумелым
Capiat qui сареrе potest - лаві, хто можа злавіць Саrре diem - лаві дзень; карыстайся кажным днём (Гарацый) Castigare ridendo mores - сьмехам выпраўляць норавы Casu - выпадкова Casus - выпадак Casus belli - нагода да вайны Causa causalis - прычына прычынаў, галоўная прычына Cave! - будзь асьцярожны! Сеterа desiderantur - аб астатнім застаецца толькі жадаць Ceteris paribus - пры іншых роўных умовах Chirurgus mente prius et oculis agat, quam armata manu - хай хірург перш за ўсё дзейнічае розумам і вачыма, а потым - узброеннай (скальпелем) рукою Circulus vitiosus - заганнае кола Cis - па гэту старану Citato loсо - у цытавананым мейсцы, там жа Citius, altius, fortius! - хутчэй, вышэй, дужэй! Cogito, ergo sum - я думаю, такім чынам, існую (Дэкарт) Cognomine - па прызначэньні Cognosce te ipsum - спазнай самога сябе Con amore - з каханьнем Concordia parvae res crescunt, discordia maximae dilabuntur - пры згодзе малыя справы растуць, пры нязгодзе вялікія справы руйнуюцца (Гай Салюстый Крысп) Concordia victoriam gignit - згода нараджае перамогу Conditio sine qua non - абавязковая ўмова Confer! - глядзі! Параўнай! (пры спасылцы ў навуковых працах) Confessio extrajudicialis in se nulla est; et quod nullum est, nоn potest adminiculari - пазасудовыя прызнаньні самі па сабе нічога не каштуюць, а то, што нічога ня варта, ня можа служыць апорай Consensu omnium - з агульнай згоды Consuetudo est аlterа natura - звычка - другая сутнасьць Consumor aliis inserviendo - служачы іншым, марную сябе; сьвецячы іншым, згараю сам Contraria contrariis curantur - процілеглае лечыцца процілеглым Contra spem - насуперак чаканьню Contra spem spero - спадзяюся насуперак чаканьню Contra vim mortis nоn est medicamen in hortis - супраць моцы сьмерці ў гародох (садох) няма лекаў Copia verborum - шматслоўнасьць Coram populi - у прысутнасьці народа Corpus delicti - рэчыўны доказ Credo - веру Cui bono? Cui prodest? - каму добра? Хто ад гэтага пераможа? (Л. Касій Лонгін Равіла) Cujusvis hominis est errare; nullius, nisi insipientis in errore perseverare - кажнаму чалавеку ўласціва памыляцца, але толькі дурню ўласьціва упірацца памыляючыся (Цыцэрон) Currente calamo - сьпехам (літ.: беглым пяром) Curriculum vitae - жыцьцяпіс, кароткія зьвесткі аб жыцьці, біяграфія (літ.: бег жыцьця)
De actu et visu - па досьведзе і назіраньням Debes, ergo potes - павінен, значыць можаш Debito tempore - у належны час De die in diem - з дня ў дзень De (ех) nihilo nihil - з нічога - нішто; нішто ня ўзьнікае зь нічога (Лукрэцый) De facto - фактычна, на справе De gustibus et coloribus (non) est disputandum - аб густах і колерах (ня) спрачаюцца Dе jure - юрыдычна, па праву De lana caprina - аб дробязях (літ.: пра казліную поўсьць) De lingua slulta incommoda multa - з-за пустых (бязглуздых) слоў бываюць вялікія непрыемнасьці De mortuis aut bene aut nihil - нябожчыкаў не абгаворваюць (літ.; пра памерлых або добра, або нічога) De non apparentibus et non existentibus eadem est ratio - у дачыненьні да тых, хто не зьявіўся, і да неіснуючых аднолькава Desiderata - намеры Des partem leonis - дай ільвіную долю Detur digniori - хай будзе дадзена самаму дастойнаму Deus ех machina - неспадзяванае умяшаньне (літ.: бог з машыны) (Сакрат) De visu - увачавідкі, сваімі вачыма, як сьведка Diagnosis ех juvantibus - дыягназ на падставе дапамагаючых сродкаў Dictum - factum - сказана - зроблена Dies diem docet - дзень дзень вучыць Difficile est proprie communia dicere - добра выразіць агульнавядомыя ісьціны цяжка (Гарацый) Dimicandum - трэба змагацца Dimidium facti, qui соeрit, habet - пачатак - палова справы Discernit sapiens res, quas confundit asellus - разумны можа разабрацца ў пытаньнях, якія асёл заблутвае Disce, sed а doctis, indoctos ipse doceto - у тых, хто ведае, вучыся, а тых, хто ня ведае, сам вучы Divinum opus sedare dolorem - боскую справу - супакойваць боль Dixi - сказаў, дадаць няма чаго Dixi et animam levavi - я сказаў і палегчыў сваю душу (супакоіў сумленьне) Docendo discimus - мы самі вучымся, калі вучым кагосьці Do manus - даю рукі, г.зн., ручаюся Dones eris felix, multos numerabis amicos - пакуль шчасьлівы будзеш, многа будзе сяброў у цябе (Авідый) Do ut des - даю, каб ты даў Do ut facias - даю, каб ты зрабіў Dulce et decorum est pro patria mori - прыемна і пачэсна памерці за радзіму (Гарацый) Dum docent, discunt - вучачы, вучацца Dum spiro, spero - пакуль дыхаю - спадзяюся Duobus litigantibus tertius gaudet - двое б'юцца, трэці радуецца Duos lepores insequens, neutrum cepit - за двума зайцамі пагонісься, ні аднога ня схопіш Dura lex, sed lex - закон суровы, але гэта закон; закон ёсць закон
Edimus, ut vivamus; nоn vivimus, ut edamus - мы ямо каб жыць, але ня жывем, каб есьці Е fructu arbor cognoscitur - па плодзе пазнаецца дрэва (яблык ад яблыні недалёка падае) Elephantum ех musca facis - робіш з мухі слана Ео ipso - з прычыны гэтага, тым самым Epistula nоn erubescit - папера не чырванее, папера ўсё трывае (Цыцэрон) Errare humanum est- чалавеку ўласціва памыляцца Errata - памылкі, памылкі друку Est modus in rebus - усяму ёсць мяжа; усё мае сваю меру (Гарацый) Est rerum omnium magister usus - досвед - усяму настаўнік (Цэзар) Et cetera (etc.) - і так далей, і іншае Et gaudium et solatium in litteris - і радасць, і ўцеха ў навуках (Пліній) Et singula praeduntur anni - і гады бяруць сваё Ех abrupto - без прадмоваў, без падрыхтовак, адразу, раптам Ех adverso - доказ ад процілеглага Ех auditu - на слых Ех cathedra - не выклікае сумненьня, бясспрэчна (літ.:з кафэдры) Exceptis excipiendis - за выключэньнем таго, што павінна быць выключаным Ех consuetudine - па звычцы, па ўсталяваным звычаі Exegi monumentum - зрабіў я помнік сабе (Гарацый) Exempli causa - напрыклад, для прыкладу Exempli gratia (е. g.) - напрыклад Ех juvantibus - судзячы па дапамозе Ех libris - з кнігаў Ех nihilo nihil - з нічога - нішто; з нічога нічога і не атрымаецца (Лукрэцый) Ех officio - па абавязку Ех oribus parvulorum - вуснамі немаўлят Ех oriete lux - c усходу сьвятло Expedite - хутка Ех professo - з веданьнем справы Ех tempore - у патрэбны момант, без падрыхтоўкі, адразу Eхtrа formam - без усякіх фармальнасьцяў Extra muros - публічна (літ.: па-за сценамі) Ех ungue leonem - па кіпцюрох можна пазнаць ільва (птушка бачная па палёце) Ех ungua leonem cognoscimus, ех auribus asinum - ільва пазнаем па кіпцюрох, а асла - па вушох Ех ungue leonem pingere - па кіпцюрох адлюстроўваць льва; судзіць аб цэлым па яго часцы Ех voto - па абяцаньні
Facile omnes, cum valemus, recta consilia aegrotis damus - калі мы здаровыя, то лёгка даем балючым добрыя рады Facio ut des - раблю, каб ты даў Facio ut facias - раблю, каб ты зрабіў Fama clamosa - гучная хвала Familiariter - па-сяброўску, папросту Fas atque nefas - дазволенае і недазволенае Favete linguis - сьціхніце; прытрымаеце языкі Feci, quod potui, faciant meliora potentes - я зрабіў усе, што мог; хай, хто можа, зробіць лепей Felix, qui potuit rerum cognoscere causas - шчаслівы той, хто мог спазнаць прычыны рэчаў (Вяргілій) Ferro ignique - агнём ды мячом Festina lente - сьпяшайся марудна (цішэй едзеш - далей будзеш) Fiat lux! - хай будзе сьвятло! Fidelis et forfis - дакладны і сьмелы Fide, sed cui fidas, vide - будзь уважлівы; давярай, але глядзі, каму давяраеш Finis coronat opus - канец - справе вянец Flagrante delicto - на мейсцы злачынствы Folio verso (f. v.) - на наступнай старонцы Formaliter et specialiter - фармальна і ў асобнасьці Fortiter in re, suaviter in modo - цьвёрда ў справе, мякка ў карыстаньні (упарта дабівацца мэты, дзейнічая мякка) Fructus temporum - плён часу Fugit irrevocabile tempus - бяжыць незваротны час Funditus - да падставы, нашчэнт
Gaudet patientia duris - даўгатрываньне перамагае Generaliter - зусім Gloria victoribus - хвала пераможцам Grata, rata et accepta - законна і дапушчальна Gratis - бясплатна, дарма Gratulari - радавацца (свайму шчасцю) Grosso modo - у агульных рысах Gutta cavat lapidem - кропля дзяўбе камень (Авідый)
Habeat sibi - трымай пра сябе Habent sua fata libelli - і кнігі маюць свой лёс Habent sua sidera lites - лёс рашае спрэчкі Habitus - зьнешні выгляд Hic et nunc- бяз маруднасьці Hic locus est, ubi mors gaudet succurrere vitae - вось месца, дзе смерць ахвотна дапамагае жыцьцю Historia magistra vitae - гісторыя - настаўнік (настаўніца) жыцьця (Марк Тулій) Нос est (h. e.) - гэта значыць Нос loсо - тут, у гэтым мейсцы Нос volo, sic jubeo - гэтага я хачу, так загадваю Homagium - даніну павагі Homines, dum docent, discunt - людзі, вучачы, вучацца Homo homini lupus est - чалавек чалавеку воўк Нomо ornat locum, nоn locus hominem - ня мейсца ўпрыгажае человека, а чалавек - мейсца Homo sapiens - чалавек разумны Homo sum et nihil humani a me alienum puto - я чалавек, і нішто чалавечае мне не чужое (Тэрэнцый) Honoris causa - дзеля пашаны, дзеля павагі Horribile dictu - жудасна сказаць, жудасна вымавіць
Ibidem - там жа Ibi bene, ubi patria - там добра, дзе радзіма Ibi victoria, ubi concordia - там перамога, дзе згода Idem - тое ж самае, так жа Idem per idem - адно і тое ж Id est - гэта значыць Ignorantia nоn est argumentum - няведаньне - гэта ня доказ Imperare sibi maximum imperium est - кіраваць сабою - вялікая ўлада (Сенэка) Imperium blandum imperiosissimum - мяккая ўлада - самая моцная In abstracto - абстрактна In aeternum - навек, назаўжды In angello cum libello - у кутку і з кніжкай In brevi - коратка Incognito - патаемна, хаваючы сваё сапраўднае імя In сorроrе - у поўным складзе, у цэлым Incredibili dictu - неверагодна Inde ira - адгэтуль гнеў In deposito - на захоўваньне Index - зьмест, сьпіс Index librorum - сьпіс кніг In extenso - цалкам, поўнасьцю, літаральна In extremis - у апошні момант Infandum renovare dolorem - жудасна ізноў уваскрашаць боль In favorem - у карысць кагосьці, для карысці In folio - у цэлы аркуш (самы вялікі фармат кнігі) In hoc statu - у такім становішчы Injuria realis - абраза дзеяньнем Injuria verbalis - абраза словам In locо - на месцы In medias res - у самую істу справы (Гарацый) In memoriam - у памяць In natura - у сапраўднасьці; натурай In расe - у міру, у спакоі In pleno - у поўным складзе In propria persona - уласнай асобай In rerum natura - у прыродзе рэчаў In spe - у надзеі, у будучыні In statu nascendi - у стане зараждзеньня, у самым пачатку, у момант зьяўленьня In statu quo ante - у ранейшым становішчы, у ранейшым стане Inter parietes - у чатырох cьцянох In transitu - на ходзе In tyrrannos - супроць тыранаў In usu - ва ўжываньні Invia est in medicina via sine lingua latina - непраходны ў медыцыне шлях без лацінскай мовы In vivo - на жывым арганізме Ipse dixit - "сам сказаў" (аб няўхільным аўтарытэце) Ipsissima verba - слова ў слова Ipso facto - у сілу відавочнага факту Ipso jure - у сілу закона Is fecit, qui prodest - зрабіў той, каму выгадна Ite, missia est - ідзіце, усё скончана Item - так жа
Jurare in verba magistri - клясціся словамі настаўніка Jure - па праве Jus gentium - права народаў Jus privatum - асабістае права Jus publicum - публічнае права Justum et tenacem propositi virum ! - хто мае рацыю і цьвёрда да мэты ідзе! (Гарацый)
Labor corpus firmat - праца ўзмацняе цела Labor improbus - упартая праца Labor omnia vincit - праца ўсё перамагае Lapis offensionis (petra scandali) - камень спатыкненьня Lapsus - памылка Lapsus calami - памылка ў правапісе Lapsus linguae - памылка ў размове Lapsus memoriae - памылка памяці Larga manu - шчодра Lege - па законе Lege artis - па ўсіх правілах мастацтва Legem brеvem esse oportet - закон павінен быць кароткім Licitum sit - хай будзе дазволена Littera scripta manet - напісанае застаецца Loсо citato (l.с.) - на ўпамянутым месцы Loсо laudato (l.l.) - на названым месцы Locus minoris resistentiae - месца найменшага супраціву Lupus in fabula - пра воўка прамоўка, а воўк і тут, лёгкі на ўспамін (літ.: як воўк у байцы)
Macte! - выдатна! Magister dixit - гэта сказаў настаўнік (спасылка на безумоўны аўтарытэт) Magistra vitae - настаўніца жыцьця Magna et veritas, et praevalebit - няма нічога па-над праўдай, і яна пераможа Mala fide - няшчыра, нячэсна Mala herba cito crescit - дрэнная трава (пустазельле) хутка расце Male parta cito dilabuntur memoria - дрэнна набытае хутка забываецца Manu propria - асабіста Margaritas ante porcas - пацеркі перад свіньнямі (кідаць) Mea culpa, mea maxima culpa - мая віны, мая найвялікшая віна Media et remedia - спосабы і сродкі Medica mente non medicamentis - лячы розумам, а не лекамі Medicus amicus et servus aegrotorum est - доктар - сябар і служка балючых Medicus medico amicus est - доктар доктару сябар Meliora spero - спадзяюся на лупшае Memento mori - памятай пра сьмерць Memento patriam - памятай радзіму Mendaci homini verum quidem dicenti credere nоn solemus - хлусліваму чалавеку мы ня верым, нават калі ён гаворыць праўду Mensis currentis - гэтага месяца Mens sana in соrроrе sano - у здаровым целе - здаровы дух (Ювэнал) Мeо voto - па маім меркаваньні Minimum - самае малое, мінімум Mirabile dictu - годна для здзіўленьня Miserabile dictu - годна для шкадаваньня Miseris succurrere disce - вучыся дапамагаць няшчасным (хворым) Modus agendi - вобраз дзеяньняў Modus vivendi - вобраз жыцьця Motu proprio - па ўласнай ініцыятыве Multa sunt in moribus dissentanea multa, sine ratione - у звычаях чалавечых шмат разнастайнасьці і шмат недарэчнасьцяў Multum in рarvо - шмат ў малым Multum, nоn multa - шмат, але ня многа; глыбокі зьмест у кароткім выкладзе, многа ды дурнога Multum vinum bibere, nоn diu vivere - многа віна піць ня доўга жыць Mutatis mutandis - са зьменамі Mutato nomine - пад іншай назвай
Ne accesseris in consilium nisi vocatus - не хадзі ў раду, калі не запрашалі Nec plus ultra - далей няма куды, крайняя ступень Nec sutor ultra crepidam - не судзі аб тым, чаго ня ведаеш Nefas - несправядлівасьць Nemine contradicente - без пярэчаньняў, аднагалосна Nemo judex in causa sua - ніхто не судзьдзя ў сваёй справе Nemo nascitur doctus - ніхто не нараджаецца навукоўцам Ne noceas, si juvare nоn рotes - ня шкодзь, калі не можаш дапамагчы Ne quid nimis - не парушай меры; нічога задужа Nervus rerum - галоўная справа; важнейшы сродак Ne varietur - зьмене не падлягае Nihil humani - нішто чалавечае (мне не варожа) Nihil semper suo statu manet - нішто не застаецца заўсёды ў сваім стане Nil admirari - нічаму не дзівіцца Nil de nihilo fit - нішто не зьяўляецца зь нічога Noli me tangere - не дакранайся да мяне Noli nосerе - ня шкодзь Nomen est omen - імя гаворыць само за сябе Nomen nescio ( N. N.) - нейкая асоба Non bis in idem - двойчы за адно і тое ж нельга караць Non liquet - ня ясна Non omnia passum omnes - ня ўсякі ўсё можа Non omnia possumus - не на ўсё мы здольныя Non omnis error stultitia est - ня ўсякая памылка - бязглузная Non progredi est regredi - не ісьці наперад, значыць ісьці назад Non scholae, sed vitae discimus - мы вучымся нe для вучэльня, a для жыцьця Non sibi, sed Patriae natus es - не для сябе, а для Радзімы ты нарадзіўся Nosce te ipsum - спазнай самога сябе Nota bene (NB) - звярні ўвагу; добра заўваж Nudis verbis - галаслоўна Nulla aetas ad discendum sera - вучыцца ніколі ня позна Nulla dies sine linea - ні аднога дня без радка (Пліній) Nulla regula sine exceptione - няма правілаў без выключэньня Nullum malum sine aliquo bono - няма кепскага бяз добрага Nullus juxra propriam voluntatem incedat - ніхто не павінен уваходзіць па сваёй волі Nunc plaudite! - зараз апладыруйце! Nunquam petrorsum, semper ingrediendum - ня кроку назад, заўжды наперад
Omne nimium nocet - усё залішняе шкодзіць Omnes et singulos - разам і па асобку Omne vivum ех ovo - усё жывое выйшла з яйка (Гарвэй) Omnia mea mecum porto - усё сваё нашу з сабою Omnia praeclara rara - усё выдатнае рэдка Omnium consensu - з агульнай згоды Omnium profecto artium medicina nobilissima - з усіх навук, безумоўна, мэдыцына самая высакародная (Гіпакрат) Opera et studio - працай і намаганьнем Oportet vivere - трэба жыць Optimum medicamentum quies est - спакой - найлепшыя лекі Orа et labora - маліся і працуй Orа rotundo - ва ўвесь голас Orе uno - аднагалосна (літ.: адным ртом) O tempora, O mores! - о часы, о норавы! Otium cum dignitate - адпачынак з вартасьцю, адпачынак з пашанай
Panem quotidianum - хлебу надзённага Pars pro toto - частка замест цэлага Parvo contentus - радуйся маламу Patria est communis omnium civium parens - Радзіма - агульная маці (для) усіх грамадзян Раuса verba - меней словаў Paupertas nоn est vitium - бедната - не загана Pax vobiscum! - мір вам! Per aspera ad astra - праз церніі да зорак! Per aversionem - дзеля адцягненьня Per fas et nefas - праўдамі і няпраўдамі Periculum in mora - небясьпека у прамаруджаньні Perpetuum mobile - вечны рух Per risum multum cognoscimus stultum - па бяссэнсоўнаму (літ.: частаму) сьмеху мы даведаемся дурня Per se - само па сабе, у чыстым выглядзе Personaliter - асабіста Petitio principii - вывад з палажэньня, якое яшчэ трэба даказаць Pia desiderata - запаветныя мары Plenus venter nоn studet libenter - поўнае пуза да навукі глуxа Poculum, mane haustum, restaurat naturam exhaustam - келіх, які выпілі з раніцы, аднаўляе моц Post factum - пасьля падзеі Post hoc, ergo propter hoc - пасьля гэтага - значыць з прычыны гэтага Post hoc, nоn est propter hoc - пасла гэтага - не значыць з-за гэтага Post hominum memoriam - са спрадвечных часоў Potior est qui prior est - наймацнейшы той, хто першы Primum agere - першым чынам дзейнічаць (дзейнічай) Primum nоn nocere - першым чынам ня шкодзіць Primum vivere - першым чынам - жыць (жыцьцё) Primus inter pares - першы сярод роўных Principium et fons - пачатак і крыніца Probatum est - адобрана, ухвалена Pro bono publico - дзеля агульнай выгады Pro die - на дзень (дзённая доза лекаў) Pro domo meа (sua) - для сябе; у асабістых інтарэсах; у абарону сваіх спраў Pro et contra - за і супраць Pro forma - для формы, для выгляду Pro memoria - для памяці, у памяць аб чым-або Propera pedem - прыспешвай Propter invidiam - з зайздрасьці Propter necessitatem - з прычыны неабходнасьці Pro ut de lege - законным шляхам Punctum saliens - важны пункт
Quantum satis - колькі трэба; удосталь Quibuscumque viis - якімі б то ні было шляхамі Quid prodest - каму гэта выгадна? Каму гэта карысна? Quilibet fortunae suae faber - кожны сам каваль свайго шчасця Qui pro quo - адно замест іншага, блытаніна Qui scribit, bis legis - хто піша, той двойчы чытае; хто запісвае, той лепей запамінае Quis hominum sine vitiis - хто з людзей нарадзіўся без заганаў Quod erat demonstrandum - што і патрабавалася даказаць Quod licet Jovi, nоn licet bovi - што дазволена Юпитеру, тое не дазволена быку Quot homines, tot sententiae - колькі галоваў, столькі ж і розумаў
Reddere vitam pro patria - аддаць жыцьцё за радзіму Rem cum cura age - вядзі справу дбайна Remotis testibus - бяз сьведак Repetitio est mater studiorum - паўтарэньне - маці навучаньня Respice finem - прадугледжвай канец Restitutio ad integrum - поўнаe аднаўленне Restrictive et conditionaliter - абмежавана і ўмоўна Ridens verum dicere - смяючыся, гаварыць праўду
Salus populi suprema lex - дабрабыт народа - вышэйшы закон Sancta sanctorum - сьвятая сьвятых Sapienti sat - разумнаму досыць; разумны зразумее Scelere velandum est scelus - пакрываць ліхадзейства - ёсць ліхадзейства Scientia potentia est - веды - моц Sed semel insanivimus omnes - аднойчы мы ўсе бываем вар'ятамі Semper idem - заўжды адно і тое ж Semper in motu - заўжды ў руху, вечны рух Semper virens - вечнае юнацтва Sensus veris - пачуцьцё вясны Sic transit gloria mundi - так праходзіць зямная хвала Similia similibus curantur - падобнае вылечваецца падобным Sine ira et studio - бяз гневу і прыхільнасці (Тацыт); аб'ектыўна Sint ut sunt, aut nоn sint - хай будзе так, як ёсць, або хай зусім не будзе Sit tibi terra levis - хай будзе табе лёгкая зямля; прамова нябожчыкам Si vera narretis, non opus sit testibus - калі гаворыце праўду, сьведкі ня патрэбны Sol lucet omnibus - сонца сьвеціць для ўсіх Specie - па выглядзе Spero meliora - спадзяюся на лепшае Sponte sua - па ўласным жаданьні Statim atque instanter - адразу і неадкладна Status praesens - сапраўднае становішча Surge et age! - падніміся і дзейнічай! Sursum corda! - вышэй галаву! Suum cuique - кажнаму сваё
Tempora mutantur et nos mutantur in illis - час зьмяняецца і мы зьмяняемся разам зь ім (Авідый) Tempori parce - беражы час Tempus nemini - час нікога (не чакае) Terra incognita - невядомая зямля; нязьведаны край Terra paterna - родная зямля Tertium nоn datur - трэцяга ня дадзена Tota re perspecta - прыняўшы ўсе да ўвагі Tradidit mundum disputationibus - спрэчкі загубілі мір Tres faciunt collegium - трое складаюць калегію (збор) Tuto, cito, jucunde - бясьпечна, хутка, прыемна
Ubi concordia - ibi victoria - дзе згода - там і перамога Ultima ratio - апошні доказ; рашучы аргумент Umbram suam metuit - сваго ценю баіцца Una hirundo nоn facit ver- адна ластаўка не робіць вясны Unus dies gradus est vitae - адзін дзень - прыступка ў лесвіцы жыцьця Usus est optimus magister - досвед - найлепшы настаўнік Ut quisque est doctissimus, ita est modestissimus - хто разумней, той сьціплей Ut salutas, ita salutaberis - як вітаеш ты, так будуць вітаць і цябе Ut supra - як сказана вышэй
Vae victis - гора пераможанаму Veni, vidi, vici - прыйшоў, убачыў, перамог (Гай Юлій Цэзар) Verba magistri - словы настаўніка Verbatim - слова ў слова Verus amicus amici nunquam obliviscitur - праўдзівы сябар ніколі не забывае сябра Veto! - забараняю! Via scientiarum - шлях да ведаў; дарога ведаў Vice versa - наадварот, адваротна Vi et armis - сілаю ды зброяй Vinum locutum est - гаварыла віно Vires unitae agunt - сілы дзейнічаюць сумесна Viribus unitis - аб'яднанымі намаганьнямі Vir magni ingenii - чалавек вялікага розуму Vis medicatrix naturae - гаючая сіла прыроды Vita sine libertate, nihil - жыцьцё бяз волі - нішто Vita sine litteris - mors est - жыцьцё без навукі - смерць (Гарвэй) Vox audita latet, littera scripta manet - сказанае слова зьнікае, напісаная літара застаецца
Вымаўленьне лацінскіх галосных, зычных і іх спалучэньняў
Націск. У лацінскай мове націск як правіла прыпадае на перадапошні альбо на трэці ад канца склад.
© Юрась Маркоўнік,2004 |
|
|